Правы спажыўцоў – адказнасць бізнесу | Навiны | Пра кампанію

Правы спажыўцоў – адказнасць бізнесу

Архіў закупак

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень спажыўца. Клопат аб захаванні правоў і інтарэсаў сваіх кліентаў – прынцып, які вось ужо больш за 20 гадоў ляжыць у аснове работы кампаніі А1.

 

А1 вядзе свой бізнес у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства – у тым ліку і ў пытаннях абароны правоў спажыўцоў (з поўным тэкстам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» можна азнаёміцца па спасылцы).

 

Адным з ключавых напрамкаў работы па абароне правоў спажыўцоў і павышэнні іх пісьменнасці з боку А1 з’яўляецца развіццё каналаў і інструментаў для самастойнага выбару і кіравання паслугамі і сэрвісамі. Зручным інструментам для рашэння дадзеных задач з’яўляецца дадатак «Мой А1». Ён дапамагае кіраваць літаральна любымі паслугамі без паходаў у магазіны кампаніі ці званкоў у службу падтрымкі. Карыстальнік у пару клікаў можа атрымаць дэталізацыю званкоў за бягучы і 6 папярэдніх месяцаў, падключыць патрэбныя роўмінгавыя опцыі, дадаць сэрвісы для інтэрнэт-бяспекі і антывірусную абарону і г. д. Зручна і тое, што ў праграме можна праверыць спіс падключаных паслуг і даступных платных падпісак, адключыць непатрэбныя або падключаныя памылкова. Ці, наадварот, дадаць тое, што будзе па-сапраўднаму карысна.

 

Усю паўнату кантролю за балансам асабовага рахунку і даступнымі абаненту магчымасцямі забяспечвае дадатак «Мой А1». З яго дапамогай карыстальнік можа самастойна – без звароту ў магазіны кампаніі або да спецыялістаў кантакт-цэнтра – вырашыць любыя пытанні, якія ўзнікаюць, аж да падключэння новага нумара.

 

Аналагічнага падыходу А1 прытрымліваецца і ў пытаннях рэалізацыі абаненцкага абсталявання праз сваю гандлёвую сетку. Сёння больш за 80 магазінаў А1 размешчаны ва ўсіх буйных населеных пунктах Беларусі. У дадатак да іх дзейнічае інтэрнэт-магазін, а таксама віртуальны магазін, які працуе ў фармаце live streaming. Гэтая канцэпцыя дазваляе кліентам не толькі атрымаць анлайн-відэакансультацыю па абранай мадэлі ўстройства, але і ў рэжыме рэальнага часу віртуальна наведаць магазін А1 у суправаджэнні спецыяліста кампаніі.

 

А1 актыўна ўкараняе ў сваю работу высокатэхналагічныя рашэнні і падыходы, каб яе абаненты маглі самастойна выбіраць не толькі патрэбныя паслугі, але і найбольш зручны фармат іх атрымання.