Аб парадку кампенсацыі абанентам А1 у сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску ў кастрычніку 2020 г. | Навiны | Пра кампанію

Аб парадку кампенсацыі абанентам А1 у сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску ў кастрычніку 2020 г.

У сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску 4, 11, 18 і 25 кастрычніка 2020 года (агульны час некарэктнай працы сэрвісу склаў 19 гадзін 27 хвілін), звязанымі з выкананнем патрабаванняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў і ўзніклымі па незалежных ад кампаніі прычынах, кіраўніцтвам А1 прынята рашэнне аб правядзенні кампенсацый абанентам мабільнай сувязі (фізічным і юрыдычным асобам), якія сутыкнуліся з праблемай недаступнасці сэрвісаў у названы перыяд, у адпаведнасці з наступным алгарытмам:

  1. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі, у абаненцкую плату якіх уваходзіць інтэрнэт-трафік і якая складае менш за 10,00 руб. у месяц, будзе ажыццёўлена кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 500 МБ інтэрнэт-трафіку тэрмінам на 30 дзён.
  2. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 10,00, але менш за 15,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 1 ГБ інтэрнэт-трафіку або бясплатных 50 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі тэрмінам на 30 дзён.
  3. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 15,00, але менш за 30,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 3 ГБ інтэрнэт-трафіку або бясплатных 100 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі тэрмінам на 30 дзён.
  4. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 30,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 5 ГБ інтэрнэт-трафіку або бясплатных 250 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі тэрмінам на 30 дзён.
  5. Абанентам (фізічным асобам) тарыфнага плана «Бізнес-клас», «Раздавай Wi-Fi Pro», а таксама ўдзельнікам акцый «Спецыяльная прапанова для новых абанентаў тарыфнага плана «Без Ліміту» (якія падключыліся з 07.09 па 06.10.2020), «Бонусы для новых абанентаў тарыфнага плана «Без Ліміту» (якія падключыліся з 07.10 па 25.10.2020), і «Вярні свой нумар у сетку А1» (якія падключыліся з 21.09 па 25.10.2020) будзе прапанаваная кампенсацыя ў памеры 100% кошту абаненцкай платы за адзін дзень.
  6. Абанентам мабільнай сувязі юрыдычным асобам, а таксама фізічным асобам, якія абслугоўваюцца па індывідуальнай карпаратыўнай праграме, будзе ажыццёўлена кампенсацыя на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 500 МБ у памеры 100% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; абанентам мабільнага інтэрнэту, якія карыстаюцца тарыфамі/платнымі інтэрнэт-пакетамі, у абаненцкую плату/кошт пакетаў якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб'ёму і хуткасці – у памеры 100% ад штодзённай абаненцкай платы/кошту пакета за адзін дзень адсутнасці сэрвісу.

 

Абаненты-фізічныя асобы ў перыяд з 10 па 30 лістапада атрымаюць інтэрактыўныя SMS-апавяшчэнні з прапановай выбраць кампенсацыйны пакет. Для адпраўкі дадзеных інтэрактыўных паведамленняў кампанія А1 выкарыстоўвае 5-значны код, які пачынаецца на 411 (у дыяпазоне ад 41118 да 41134) і з'явіцца на экране смартфона абанента як нумар адпраўніка. Адпраўка абанентам паведамлення ў адказ на гэты нумар з абраным пакетам не тарыфікуецца.

 

У выпадку, калі тарыфны план уключае безлімітныя званкі (напрыклад, тарыфы лінейкі «Камфорт+») ці ў абанента падключаны пакет «Безліміт хвілін ва ўсе сеткі», то карыстальніку будзе прапанаваная магчымасць падключыць толькі пакет інтэрнэт-трафіку. Калі тарыфны план уключае безлімітны інтэрнэт-трафік (напрыклад, «Без Ліміту»), то абаненту будзе прапанаваны ў выглядзе кампенсацыі толькі пакет хвілін ва ўсе сеткі. Абанентам тарыфных планаў для мадэмаў і планшэтаў будзе прапанаваны толькі пакет інтэрнэт-трафіку.

 

Каб выбраць падыходзячы пакет кампенсацыі, атрымальніку SMS да 30 лістапада трэба толькі адправіць у адказ SMS з парадкавым нумарам пакета, пазначанага ў SMS. Пасля гэтага кампенсацыйны пакет будзе налічаны ў адпаведнасці з апісаным алгарытмам. Каб скарыстацца адпаведным пакетам, у абанента павінен быць падключаны сэрвіс мабільнага інтэрнэту або тэлефанія. К

 

арэкціроўкі абаненцкіх плат абанентам-юрыдычным асобам будуць праведзеныя ў аўтаматычным рэжыме і будуць улічаныя ў рахунку за лістапад.