Навінкі vivo V27 і V27e ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінкі vivo V27 і V27e ужо ў А1

А1 аб’яўляе аб старце продажу дзвюх навінак: vivo V27 і V27e. Мадэлі даступныя для куплі як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 58,28 рубля ў месяц.

 

Старэйшая мадэль – vivo V27 – атрымала элегантны дызайн з выгнутым 6,78-цалёвым 3D-экранам і тонкім корпусам таўшчынёй усяго 7,36 мм. Галоўнай перавагай смартфона стала сістэма камер з флагманскім модулем Sony IMX766V на 50 Мп і гібрыднай сістэмай стабілізацыі выявы, якая дазваляе рабіць яркія і выразныя фатаграфіі і відэаролікі з натуральнай колераперадачай нават уначы. Аматараў сэлфі ўстройства парадуе сваёй франтальнай камерай на 50 Мп і разумнымі алгарытмамі апрацоўкі партрэтаў. А магутны 4-нм працэсар MediaTek D7200 забяспечвае высокую хуткасць апрацоўкі даных пры паніжаных энергазатратах.

 

Малодшая версія, vivo V27e, мае працэсар MediaTek Helio G99 і 6,62-цалёвы AMOLED-дысплэй з частатой абнаўлення 120 Гц. Асноўны фотамодуль смартфона мае разрашэнне 64 Мп, а франтальная камера – 32 Мп. Мадэль атрымала сістэму аптычнай стабілізацыі выявы і сістэму падсветкі Aura – такую самую, як і ў старэйшай мадэлі.

 

Поўная ёмістасць батарэі vivo V27 і V27e складае 4600 мАг. А хуткая зарадка FlashCharge здольная папоўніць да 50% запасу энергіі ўсяго за 19 хвілін.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы