У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 8 Pro 64GB з бесправаднымі навушнікамі ў падарунак | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 8 Pro 64GB з бесправаднымі навушнікамі ў падарунак

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 8 64GB. Пры набыцці навінкі абанент атрымае бонусам бесправадныя навушнікі Mi True Wireless Earbuds Basic. Набыць прыладу можна ў растэрміноўку без пераплат усяго ад 22,04 рубля ў месяц.

 

Xiaomi Redmi Note 8 64GB аснашчаны яркім 6,3-цалёвым IPS-дысплеем з кроплепадобным выразам, корпусам, пакрытым шклом Corning Gorilla Glass 5 з двух бакоў. 8-ядзерны працэсар Qualcomm Snapdragon 665 забяспечвае высокую прадукцыйнасць і энергаэфектыўнасць прылады, а таксама падтрымлівае палепшаныя магчымасці штучнага інтэлекту. Заставацца заўсёды на сувязі дапаможа акумулятар на 4000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 18 Вт.

 

Аматараў фатаграфіі чакае абноўленая асноўная камера з чатырма модулямі і звышвысокім раздзяленнем – 48 Мп. А дзякуючы шырокавугольнаму аб'ектыву на 120 градусаў і макрааб'ектыву на 2 Мп важныя дэталі ніколі не застануцца па-за кадрам. Франтальная камера на 13 Мп з падтрымкай штучнага інтэлекту парадуе выдатнымі партрэтнымі здымкамі і дазволіць разблакаваць смартфон па твары.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам. З правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы. Колькасць падарункаў абмежаваная.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы