Набывайце Huawei Mate 20 lite і атрымлівайце бонусам бесправадныя навушнікі Huawei FreeBuds lite | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Набывайце Huawei Mate 20 lite і атрымлівайце бонусам бесправадныя навушнікі Huawei FreeBuds lite

Апісанне акцыі

Набываючы Huawei Mate 20 lite у A1, абанент атрымае прыемны бонус – бесправадныя навушнікі Huawei FreeBuds lite. Дзякуючы прасунутай тэхналогіі шумазаглушэння і высокай якасці перадачы маўлення навушнікі выдатна падыйдуць як для праслухоўвання музыкі, так і для здзяйснення выклікаў.

 

Huawei Mate 20 lite прыйдзецца даспадобы аматарам вялікіх экранаў і якасных фатаграфій. Двайная франтальная камера прылады на 24 і 2 Мп падтрымлівае тэхналогію HDR Pro на базе штучнага інтэлекту, якая забяспечвае перадачу натуральных колераў і яскравасці нават у контравым святле. Двайная асноўная камера прылады на 20 і 2 Мп дазволіць зрабіць выразныя фатаграфіі, падкрэсліўшы галоўнае ў кожным кадры.

 

Абаненты А1 могуць набыць Huawei Mate 20 lite ад 24,95 рубля ў месяц у растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў ці адным плацяжом без дадатковых абавязацельстваў за 599 рублёў.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы