«Камфортныя» бонусы пакупнікам прылад Apple – толькі ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

«Камфортныя» бонусы пакупнікам прылад Apple – толькі ў А1

Апісанне акцыі

А1 дарыць бонусы пакупнікам смартфонаў і планшэтаў Apple. Будзе гэта правераны часам iPhone 7 ці ўсё яшчэ актуальны iPhone XR – любая пакупка прынясе свайму ўладальніку прыемныя сюрпрызы, пры ўмове, што ён з'яўляецца абанентам аднаго з тарыфных планаў лінейкі «Камфорт S/M/L/XL».

 

Пакупнікі смартфонаў і планшэтаў Apple цэлых паўгода змогуць бясплатна карыстацца безлімітным мабільным інтэрнэтам ці атрымаюць бонусны пакет інтэрнэт-трафіку. Які менавіта падарунак дастанецца таму ці іншаму шчасліўчыку, залежыць ад абранай прылады і тарыфнага плана лінейкі «Камфорт», на які ён падключаны. Так, набыццё iPhone X, iPhone XS, iPhone XS Max, iPhone XR прынясе абанентам «Камфорт S» і «Камфорт М» паўгадавы безліміт інтэрнэту на хуткасці да 1 Мбіт/с, а абанентам «Камфорт L» і «Камфорт XL» – на хуткасці да 2 Мбіт/с.

 

Бонусам пры набыцці смартфонаў iPhone 6s, iPhone 7, iPhone 7 Plus, iPhone 8, iPhone 8 Plus і планшэтаў iPad 2018, iPad Wi-Fi 2018 стане пакет інтэрнэт-трафіку аб'ёмам 10 ГБ.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.