A1 знізіў цану на смарт-гадзіннік Canyon CNS-SW71 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

A1 знізіў цану на смарт-гадзіннік Canyon CNS-SW71

Апісанне акцыі

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 знізіў цану на смарт-гадзіннік Canyon CNS-SW71: цяпер «разумную» прыладу можна набыць адным плацяжом усяго за 119 рублёў ці за 10,81 рубля ў месяц пры набыцці ў растэрміноўку на 11 месяцаў.

 

Canyon CNS-SW71 створаны для тых, хто хоча заставацца ў выдатнай форме і аддае перавагу актыўнаму адпачынку. Сярод пераваг мадэлі гадзінніка можна вылучыць: моцны металічны корпус, абарону ад вады і пылу па стандарце IP68, два раменьчыкі ў камплекце (металічны з магнітнай засцежкай і поліўрэтанавы). У дадатак да наяўнага фітнес-трэкера смарт-гадзіннік у звязцы з дадаткам Canyon Fit будзе інфармаваць уладальніка пра ўваходныя выклікі і паведамленні, будучыя падзеі, а таксама будзе адлюстроўваць апавяшчэнні з сацыяльных сетак.

 

Рэалізацыя па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам продажу тавару ў растэрміноўку.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы