А1 прапанаваў абанентам тарыфных планаў «Камфорт» тры месяцы бясплатнага безлімітнага інтэрнэту | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

А1 прапанаваў абанентам тарыфных планаў «Камфорт» тры месяцы бясплатнага безлімітнага інтэрнэту

Апісанне акцыі

Кампанія А1 аб'яўляе акцыю для дзеючых абанентаў тарыфных планаў «Камфорт M/L/XL». Падключыўшы сабе пакет безлімітнага інтэрнэту, яны змогуць карыстацца ім бясплатна на працягу першых трох месяцаў.

 

Акцыя распаўсюджваецца на пакет «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт/с» для абанентаў тарыфнага плана «Камфорт M» і на пакет «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 2 Мбіт/с» для абанентаў тарыфных планаў «Камфорт L» і «Камфорт XL». Па стандартных умовах абслугоўвання штомесячны кошт гэтых пакетаў складае 5,99 і 6,99 рубля адпаведна. Аднак калі падключыць іх у рамках акцыі, першыя тры спісанні абаненцкай платы за безлімітны інтэрнэт праводзіцца не будуць.

 

Каб узяць удзел у акцыі, дастаткова падключыць сабе акцыйны пакет безлімітнага інтэрнэту любым з трох спосабаў:

  • з дапамогай USSD-запыту *135*7#выклік;
  • у Асабістым кабінеце;
  • у дадатку «Мой А1».

 

Скарыстацца спецыяльнай прапановай можна адзін раз на працягу часу правядзення акцыі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.